Старонка:Прозалаць (1926).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЕЧАР

Слухмяным хлопчыкам прышоў
у горад
вечар…
Веча
зорак
тчэ павуціну сноў.
А ў глухой прасторнай сіні — ўзвышшы
вечар вольнасьць нашу
чырвонай ніткай вышыў.
Подых ветру вабіць радасьцю рабочай,
чырвань вуліц цешыць сьпевам барацьбы.
Сэрца ціха-ціха, шэпча мне, прарочыць:
— хутка мы павінны у Заходняй быць!..