Старонка:Прозалаць (1926).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ЯНКУ КУПАЛУ
ў дзень 20-ёх гадавага юбілею.

Бывае так:
і сонца карагодзіць
і пералівы птушак абвіваюць нас.
і як звычайна дым
звычайнай хваляй бродзіць
і сьпевам маладым,
як бы пяе вясна,
а сумнае наўкола шапаценьне;
зялёны гоман, як паднявольны шэпт.
І толькі ў горадзе, у родным сутарэньні,
рабочы думае ўзарваць — зьмяніці сьвет.
І ўсёт-кі сумнае наўкола шапаценьне
зялёны гоман, як паднявольны шэпт:
і ў гэтых шэптах думкі вызваленьня.
ісьці „да сонца, зор“,
як заклікаў поэт!