Гэта старонка не была вычытаная
Не на гэта іх паслалі,
Не за гэтым чорт іх нëс:
І сяляне атрымалі
Ня іначай — дулю у нос!
Але, стой! На што гадаці
І на пальцах прыкiдаць —
Лепей рэха запытаці,
Будзем зразу праўду знаць!
| „Што ж міністры вам зрабілі? | білі! |
| І палегчала сьпіне? | не! |
| А патрэбы аглядзелі? | елі! |
| І ў падатках уступілі? | пілі! |
| Было весела ў сяле? | але! |
| Памаглі-ж яны разьдзетым? | дзе там! |
| Ну, а скаргі разабралі? | бралі! |
| А ў навуках ёсьць пасьпех? | эх! |
| Кепска значыцца ў дзялах? | ах! |
| Як-жа даўся царскі дух? | ух! |
| Добра, мусіць, дапамог? | ох! |
| Не прасілі на вясну іх? | ну іх! |
| Дык чаго-ж было прымаць іх? | маць іх! |
|}