Хто хоча спраўдзіць, ці мела Агата права заяць сьвятых, няхай паглядзіць у „стары завет“ або другія царкоўныя кніжкі. Але вось гэта самае сьцісла:
1) Казка пра Адама і Еву вядома ўсякаму.
2) Якуб, сын Ісака, ашукаў свайго брата Ісава i, узьдзеўшы казьлячую скуру, ашуканствам атрымаў блаславеньне сьлятога бацькі.
3) Ной быў першы п‘яніца на сьвеце і калі ён валяўся п‘яны бяз задніх ног, Хам чуць ня лопнуў ад рогату.
4) Юдыфа („Юдифь“) зрабіла забойства — адрэзала галаву Олофэрну.
5) Цар Давід адбіў у Урыя жонку, а яго самога паслаў на вайну, дзе таго і забілі.
6) Цар Салимон меў каля 1.000 жонак, апроч таго, неяк зьбіўшыся з панталыку, ён тры дні хістаўся перад ідалам (каменны балван).
7) Іону, як пішуць, праглынуў кіт, але рассмакаваўшы, выплюнуў, хоць праз тры дні.
8) Апостал Тамаш, згодна папоўскіх казак, не пазнаў крыста і прабаваў соваць пальцы ў раны, каб спраўдзіць, ці гэта перад ім Ісус.
9) Сьвяты Мiкола („цудадзеец Мірлікійскі“) на царкоўным зьезьдзе меў спрэчку з Арыем („еретик Арий“) і, ня здолеўшы яго перасiлiць словам і лаянкай, даў яму плюху
Вось што гэта за сьвятые налезьлі у рай!
Агата і чула сябе ня горшаю.
АЎТАР.