Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПРА ЛІТАРАТУРНУЮ КРЫТЫКУ

У разьвіцьці мастацкай літаратуры афармленьне літаратурнай крытыкі заўсёды і ўсюды адыгрывае рашаючую ролю. Каб ня было ў расійскай літаратуры Бялінскага, зусім не такое месца займалі-б у ёй і Пушкін і Гогаль. Вартыя для свайго часу, цікавыя для сваёй эпохі, яны маглі б памерці для будучыны, каб „неистовый Виссарион" ня ўскрыў сваім крытычным скальпелем самую сутнасьць іх творчасьці, не навучыў-бы вялікарускую нацыю разумець і цаніць яе вялікіх пісьменьнікаў. Падобную ж ролю адыгрывала крытыка і ў адносінах да многіх іншых сусьветных клясыкаў. Літаратурная крытыка аформляе і сыстэматызуе той літаратурна-мастацкі матэрыял, які назапашваецца ў процэсе формаваньня тэй ці іншай літаратуры, вылучае з яго найбольш важнае і каштоўнае і дае належную ацэнку літаратурным творам. Мы ведаем цэлы шэраг пісьменьнікаў, якія ўвайшлі ў літаратуру толькі дзякуючы аднаму з сваіх твораў, як Грыбаедаў, Шарль дэ-Костэр ды інш.; а пісалі яны шмат. Толькі літаратурная крытыка магла

5