поэтаў, пераважнай і бадай што выключнай тэмай вершаў зьяўлялася закліканьне да барацьбы, да замацаваньня захопленых позыцый; вершы насілі характар панегірыкаў рэволюцыі. Калі барацьба пераходзіла на ідэолёгічны фронт, на фронт барацьбы за моральнае вызваленьне — шырока разгарнуліся антырэлігійныя тэмы. Пераход на мірныя рэйкі значна ўскладніў жыцьцё і выклікаў да жыцьця шмат новых тэм, якія і павінны былі даць адбіцьцё мірнага жыцьця.
І адразу ўсе ранейшыя тэмы папалі ў апалу, атрымалі назву „агіткі“. Пры гэтым не рабілася ніякіх агаворак, ніякіх выключэньняў. Заместа таго, каб даць гэтым тэмам больш удасканаленую мастацкую форму, іх проста кінулі. Пісаць верш на тэму аб рэволюцыі, аб рэлігіі стала чуць ня дрэнным тонам! У выглядзе выключэньня ў вершах засталіся вінаватыя агаворкі пра „сягоньня“ і „заўтра“.
Поэты! Будучнасьць вітайце маршамі, |
Вось як пішуць у нас. А што гэта за заўтрашні дзень — гэтага ніхто сабе не ўяўляе.
„Заўтра“ — будзе соцыялізм, знача ўсё будзе добра.
Толькі час-ад-часу ў гэту тэму ўносіцца адна Дэталь „заўтрашняга“ дня — гэта моманты індустрыялізацыі. Але ці-ж гэтым адным вычэрпваецца