ная новая кніжка вершаў, якая выходзіць з друку, да адказу перапоўнена гэтаю самаю лірыкаю, дык проста жудасна робіцца. Вершы можна чытаць з пачатку да канца і з канца да пачатку — ад гэтага вершы не мяняюцца!..
Лірыка такіх поэтаў, як Пушкін, як Лермантаў і многіх другіх, чуць не на сотню год перажыла сваіх аўтараў ня толькі таму, што была багата ўдасканаленаю рытмікаю, прыгожымі алітэрацыямі, яскравымі вобразамі, але і таму яшчэ, што мела вельмі багатую і рознастайную тэматыку.
А ў нас дзесяткі два поэтаў, працуючы па паўтара-два гады, ня могуць распрацаваць нават прыродаапісальнай лірыкі. Карыстаюцца гатовымі трафарэтамі і зусім ня дбаюць аб пашырэньні гэтай групы тэм, якая была-б асабліва ўдзячнай у нас. Нехта некалі сказаў, што беларуская прырода шэрая і аднастайная, што нічога цікавага ў нас знайсьці нельга. Гэта „мудрая“ думка ўвайшла ў традыцыю, і ў выніку поэта з палявой Аршаншчыны і поэта непраходных мазырскіх пушчаў зусім аднолькава малююць у сваіх вершах прыроду Беларусі. А між тым, нават чалавек з ня вельмі разьвітым чуцьцём можа ўлавіць самыя рознастайныя колёрыты розных мясцовасьцяй Беларусі. Гай, пушча, рэчка, поле, возера, зоры — далей гэтага ні ў аднаго поэты не хапіла адвагі пайсьці. Поруч з гэтым трэба адзначыць і перавагу зрокавых вобразаў над слыхавымі. Ці гэта