Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За культуру мовы

Пытаньне аб беларускай літаратурнай мове з кожным днём робіцца ўсё больш і больш актуальным. Бязумоўна, гэта зусім натуральнае зьявішча. Мастацкая літаратура разгортваецца ўсё болей і болей, зьяўляюцца новыя пісьменьнікі, творчасьць старэйшых вырастае і па якасьці і па колькасьці. Зьяўляецца літаратурная форма дагэтуль беларускай літаратуры незнаёмая, — роман, які патрабуе асабліва распрацаванай мовы. Усё гэта, разам узятае, бязумоўна, павінна штурхаць беларускіх пісьменьнікаў на шлях апрацоўкі мовы і, галоўным чынам, яе папаўненьня. Цэлы шэраг артыкулаў па гэтым пытаньні зьявіўся на старонках нашых часопісяў. Рабіліся спробы аналізу мовы паасобных пісьменьнікаў. і побач з гэтым многія пісьменьнікі рабілі і робяць вялікую практычную работу ў гэтым кірунку. Работа гэта накіроўвалася па некалькіх лініях. Адны, як М. Зарэцкі, Ц. Гартны, накіравалі сваю ўвагу на выкарыстаньне дыялектаў, на асіміляцыю ў літаратурнай мове паветалізмаў найбольш удалых і харак-