Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Увага. Псэўдонімы ведае толькі рэдактар часопісі, які не павінен іх выдаваць.

Мы ня будзем спыняцца на палажэньнях „Агняцьвету“ аб тым, што рэдактар (правадыр згуртаваньня) „склікае агульную конфэрэнцыю па пошце“ (гэта склікаць чатырох чалавек у Амсьціслаўлі. Т. Г.), ня будзем спыняцца на тым, што крытэры „больш-менш добра“ некалькі нацягнуты. Наогул — увесь гэты „адкол“, на наш погляд, зьяўляецца толькі дзіцячай забаваю.

Гэта дробныя факты, але яны часткова высьвятляюць сабою і пэрспэктывы беларускай літаратуры. Калі кожны сьвядомы грамадзянін не ўсьвядоміць сабе вялізнага значэньня літаратуры, калі не перастануць глядзець на літаратуру з боку прыналежнасьці да тэй ці іншай літорганізацыі, ці з боку налічча „літаратурнага псэўдоніму“ — гора нашай літаратуры. Калі будуць судзіць аб літаратурнай працы па колькасьці паперы, патрачанай на напісаньне поэмы — гора нашай літаратуры.

„Маладняк“ праз свае літгурткі ўважна адсартоўвае горшае ад лепшага, стараецца адкрыць шлях у літаратуру тым, хто сапраўды на гэты шлях імкнецца, хто мае даныя, каб папасьці на гэты шлях. Але патрэбна вялікая і шчырая дапамога аб‘яднаньню ў гэтай справе, каб яна сапраўды прынесла карысьць. Трэба, каб на мастацкую літаратуру глядзелі, як на сапраўды моцную зброю пролетарыяту ў яго барацьбе, а ня як на нешта