Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Цяпер я падрыхтоўваю другую поэму, прыблізна 750 радкоў. На чарнавік пойдзе болей за сшытак, ды начыста перапісаць — 7 аркушаў“.

З гэтага вытворчага пляну ідуць вывады:

„А гэта знача, што трэба выдаваць болей гонарару… Цяпер я толькі надзеюся на гонарар, бо калі маю папярэднюю поэму не надрукуюць, а гэта значыць, што я не палучу гонарару, я не магу напісаць другую поэму“.

Для большай ілюстрацыі гэтага факту дазволім сабе прывесьці некалькі радкоў з поэмы гэтага-ж хлапца:

Я — народ. Я — ратай бедны,
Увесь абліты едкім потам,
І да радасьці пабеднай
Я дайшоў па эшафотам.
Я дайшоў, і ў ланцугох
І ў кайданах памірая,
Я сьцяг нёс, і чуць ня здох,
Бяз сілы яго апуская.

Тут асаблівых комэнтарыяў ня трэба. Ад ліста гэтага хлапца робіцца спачатку сьмешна, але, калі спыніцца на ім болей уважна, ды прыняць пад увагу, што гэта не выпадковы факт, што ён характарны для ўсяго патоку графаманіі, дык бярэ страх за будучыню беларускай літаратуры. Не таму, што яе загрузяць творы падобнага гатунку. Нашы рэдакцыі пакуль што ўкомплектаваны людзьмі пісьменнымі. Але кідаецца ў вочы да