Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З боку цяжка, а часта і немагчыма бачыць, які шлях праходзіць поэта, ці пісьменьнік, колькі ўласнай энэргіі і сіл аддае ён сваёй творчасьці. Кожны бачыць толькі „славу“, якая акружае імя поэты, і гэта „слава“, асабліва сярод моладзі, выклікае шмат пасьлядоўцаў, таксама жадаючых яе набыць.

У нас нямала пісалася пра вершаманію, хаця правільней было-б назваць гэта зьявішча больш агульнаю назваю — графаманія. Нашы рэдакцыі сапраўды перагружаны сотнямі і тысячамі насьпех наляпаных і нікуды нявартых вершаў і апавяданьняў, на якія проста фізычнай магчымасьці няма даць належную грунтоўную ацэнку.

Моладзь, якая напаўняе рэдакцыйныя скрынкі і кошыкі сваёю „мастацкаю“ творчасьцю, вельмі проста глядзіць на літаратуру. Напісаў верш з рыфмамі, падзелены, як водзіцца, на чатырохрадковыя строфы, выбраў сабе псэўдонім — знача ўжо і поэта, знача і мастак. Да вершу звычайна далучаецца ліст.

„Верш можа і слабы, але я бядняк, заняты працай на гаспадарцы і г. д.“

Бязумоўна, рэволюцыя адчыніла працоўным масам шлях у літаратуру, і мы ўжо маем цэлы шэраг прыкладаў, калі толькі дзякуючы рэволюцыі той ці іншы таленавіты пісьменьнік здолеў выявіць свае здольнасьці. У старыя часы мала-б чаго ён дабіўся і з гэтага пункту погляду на кожнае праяўленьне творчай сілы масы трэба зьвяртаць вялі-