Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цыю радкоў, забываючыся, што гэтыя формы вымагаюць адпаведнага зьместу і асабліва гармонічнага разьмеркаваньня сваіх складных частак.

Праводзіцца вялічэзная праца над ачышчэньнем і ўдасканаленьнем літаратурнай мовы. Дасягаецца гэта як словатворчасьцю, так і дасьледваньнем ды сыстэматызацыяй жывой народнай мовы. У многіх поэтаў і пісьменьнікаў слоўнікі жывой мовы робяцца настольнымі кніжкамі.

Поруч з гэтым вырастае цікавасьць да беларускага фольклёру. Студэнты БДУ, распрацоўваючыя пытаньні і матэрыялы беларускага фольклёру пад кіраўніцтвам проф. Піотуховіча, пачынаюць высока цаніць тыя песьні і казкі, сярод якіх яны расьлі і выхоўваліся. Самы характар ранейшай беларускай літаратуры, вырастаўшай з народнай песьні, наводзіць многіх поэтаў на шлях далейшай распрацоўкі і стылізацыі песеннага матэрыялу і беларускай казкі. У гэтым напрамку вядзецца напружаная праца.

У зьвязку з пашырэньнем кругагляду поэтаў, з павышэньнем іх агульна-адукацыйнага ўзроўню, а таксама праз узмацненьне сувязі з другімі краінамі, дзе многім давялося пабываць за часы вайны, распачынаецца праца па ўзбагачаньню ўсіх элемэнтаў формы: зьяўляецца чуць не ўпяршыню складаная рыфма, рыфмоўка сумежная і апавітая; побач з звычайнаю чатырохрадковаю страфою ўсё болей і болей зьяўляюцца 2, 3 і 5-радковыя. Зьяў-