нае дачыненьне да літаратуры[1]; былі выключаны і некалькі маладых поэтаў з „узвышаўскай“ афарбоўкай, якія ўтварылі групу „Пробліск“[2].
Такім чынам, у сучасны момант Мы маем даволі выразнае разьмежаваньне на ідэёвым фронце беларускай літаратуры. „Маладняк“ — група сялянскіх пісьменьнікаў з няўхільнай тэндэнцыяй да аформленьня элемэнтаў пролетарскай ідэолёгіі ў сваёй творчасьці. Гэта тэндэнцыя абгрунтавана ў дэклярацыі „Маладняка“[3] і выразна выступае ў творчасьці сяброў гэтай організацыі. „Узвышша“ — група інтэлігенцкіх пісьменьнікаў з некаторымі мяшчанскімі і сялянскімі ўхіламі, якая сваю творчасьць імкнецца выявіць ў найбольш удасканаленай форме, а заганы зьместу прыкрывае ўтварэньнем туманных і поўных „левымі фразамі“ пляцформ. Нарэшце, асабняком стаіць група старэйшых пісьменьнікаў, якія займаюць як-бы прамежнае становішча паміж абедзьвюма групамі.
II
Высьветліўшы, паколькі было магчыма, ідэёвы рост беларускай літаратуры за 10 год Кастрычні-