Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адным словам, узьвялі на старэйшых пісьменьнікаў усе сьмяротныя грахі. На сходах, у прамовах, у артыкулах падкрэсьлівалася, што старыя пісьменьнікі ўжо адыгралі сваю ролю і не заслугоўваюць болей ніякай увагі. Спатыкаліся выпады і памфлетнага характару.

Аднак, гэта была толькі прэлюдыя да новых спрэчак, на гэты раз ужо значна глыбейшых і ўжо ўнутры „Маладняка“. Спрэчкі паглыбляліся спачатку па лініі проблемы формы і зьместу. Адна група, не адкідаючы вялікага значэньня формальнай стараны твораў, вымагала ад іх яшчэ і выразнага клясавага зьместу. Бяз усякай падставы прыпісалі гэтай групе яшчэ і вымаганьне ад кожнага твору абавязковай „радасьці“. Гэта зьяўляецца, бязумоўна, чысьцейшым паклёпам, таму што група гэта заўсёды прытрымлівалася ў сваіх поглядах на разьвіцьцё літаратуры шляхоў, вызначаных марксыцкім вучэньнем, і заўсёды лічыла, што літаратура павінна адбіваць жыцьцё ва ўсіх яго праявах так, як яно ёсьць.

Другая група аддавала відавочную перавагу распрацоўцы формальных элемэнтаў твору, не адмаўляючы на словах значэньня зьместу. Шляхам філёзофскіх па выгляду меркаваньняў, прадстаўнікі гэтай групы, знаходзячыся пад уплывам, галоўным чынам, імажынізму, а часткова і акмэізму — расійскіх формальна-мастацкіх школ — скомпанавалі тэорыю „маладнякізму“. „Маладнякізм“ — гэта