вельмі і вельмі рацыянальным было-б выданьне якой-небудзь 10-капеечнай кніжніцы, накшталт „Универсальной библиотеки“. Гэта апошняя выдае лепшыя творы расійскіх і чужаземных пісьменьнікаў, не саромячыся часам павялічваць цану (падвойныя, патройныя і г. д. выпускі). Нам здаецца, што можна было-б, наладзіўшы адпаведна апарат, падабраўшы кадр перакладчыкаў і наладзіўшы акуратны выпуск навінак беларускай і замежнай літаратуры, значна прасунуць кніжку на беларускай мове ў масу, што часткова і зьяўляецца заданьнем падобнага гатунку бібліотэчак.
Нарэшце, і гэта адна з асноўных задач, трэба шчыльней падыйсьці да пытаньня аб вывучэньні чытача. Трэба ня толькі ўвесьці ў сыстэму падагульваньне запатрабаваньняў на тую ці іншую кніжку ў бібліотэцы ці ў кнігарні. Бібліотэка да гэтага павінна далучаць усялякія іншыя лічбы, неабходныя для вывучэньня патрэбаў чытача: пол, узрост, профэсія, адукацыя і г. д.; усё гэта вельмі важна таму, што мы ў канцы канцоў зусім яшчэ ня ведаем твару чытача беларускай кніжкі. Нарэшце, бібліотэчныя работнікі не павінны абмяжоўвацца аўтоматычнай выдачай кнігі. Яны павінны ўважна прыслухоўвацца да гутарак чытачоў, уцягваць іх у гэту гутарку і вынікі сваіх нагляданьняў занатоўваць (бязумоўна не для бібліотэчнага архіву толькі). Гэтая праца, не такая ўжо складаная, у значнай меры падняла-б ня толькі