Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/236

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што ў большасьці выпадкаў — гэта авантурныя, прыгодніцкія романы і наогул творы з багата разьвітым дынамічным сюжэтам. Пра іншыя кнігі нярэдка можна спаткаць даволі едкія водгукі. Усюды найбольш цікавяцца творамі Сінклера, Лондона; „ЦементГладкова таксама стаіць не на апошнім месцы. У нас справа стаіць у гэтым напрамку значна складней. Мы толькі-толькі ўзьбіліся на прозу і яшчэ не дайшлі да яе рэзкай дыфэрэнцыяцыі; калі наступіць гэты час, тады, бязумоўна, і выявяцца больш выразна інтарэсы беларускага чытача. Але ёсьць і ў нас некаторыя факты і даволі паказальныя. Аповесьць ВольнагаДва“ з 6000 тыражом (ды яшчэ і поруч з яўрэйскім перакладам) разышлася бадай што поўнасьцю за тры гады без малога. 2 тысячны тыраж апавяданьняў Р. МурашкіСтрэл начны ў лесе“ рэалізаваўся за 1 год 4 месяцы менш чым на 50 процантаў (апавяданьні Мурашкі прадстаўляюць з сябе ў большасьці лірычныя абразкі з слабым разьвіцьцём сюжэту). Вельмі добра разыходзяцца і апавяданьні Зарэцкага ды Чарота; мы лічым, што дынамічнасьць у разьвіцьці іх сюжэтаў адыграла ў гэтай справе не малую ролю.

Ды гэта і зусім зразумела. Радавы чытач хутчэй і лягчэй успрыймае дынаміку жыцьця, чымся статыку. Рабочы ня будзе стаяць на месцы ды разважаць, „дзе пачатак таго канца, якім канчаецца пачатак“. Гэта ні ў якім выпадку ня можа