Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/234

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кнігамі ў бібліотэках і прадажы кніг. У нас-жа гэтага пакуль што няма[1]. Мы дазволім сабе дзеля гэтага выкарыстаць некаторыя даныя Расіі і Украіны[2] і па аснове іх выказаць некаторыя думкі па сутнасьці закранутага намі пытаньня.

Адным з асноўных вымаганьняў, якія ставіць чытач да кнігі, — гэта зразумеласьць мовы. Сярпухоўскі рабочы пра кнігу Пільняка адзываецца так:

— На каком языке написана? На русский что-то не похоже.

На Васількоўскім заводзе (каля Кіева) „Пильняк побывал у многих, но из-за его слога и манеры письма непонятен“. Пра таго-ж Пільняка каломенскі ліцейшчык кажа: „Взял посмотреть, принес обратно. Такие слова сам чорт не разберет. Словарь, что-ли, в конце книги прилагать нужно“. Скардзяцца і на на Бабеля і на Маякоўскага.

У нас справа з моваю стаіць горш, чымся ў Расіі. Як агульнае правіла, не паступае ніякіх скаргаў на мову тых пісьменьнікаў, якія менш усяго адыходзяць ад жывой народнай мовы. Культура мовы нам бязумоўна патрэбна, але калі гэта

  1. У мінулым годзе рэдакцыя „Маладняка“ даручыла аднаму з супрацоўнікаў часопісі дастаць лічбы хаця-б з аднэй раённай бібліотэкі ў Менску. Лічбаў не знайшлося ані ў воднай.
  2. Па матэрыялах часопісі „На литературном посту“, 1926—27 г.