Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/216

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але раім яму гэту наіўнасьць адкінуць, а болей сур‘ёзна ўдумацца ў гэта пытаньне.

У другім месцы Бабарэка заяўляе:

„ … Каштоўна тая творчасьць, якая ўвасабляе ў вобразах мастацкіх, ці, іначай кажучы, матэрыялізуе ў формах мастацкага слова самасьвядомасьць чалавека (курсіў аўтара), менавіта — чалавека, а ня рэчаў, розных адцятасьцяй і, праўды тэй, што ў небе“ і г. д.

Такім чынам, Бабарэка лічыць каштоўным толькі той твор, які прадстаўляе сабою ўвасабленьне сьвядомасьці чалавека, зусім адкідаючы тыя фактары „рэчы“, якія адыгрываюць асноўную ролю ў сформаваньні гэтай сьвядомасьці. Не гаворачы ўжо пра статычнасьць гэтай формулы (бярэцца дзейнік і выключаецца дзея), яна дапускае ацэнку любога твору толькі па формальных адзнаках. Адгэтуль у вачох крытыка могуць мець аднолькавую вартасьць пагромны твор якога-небудзь Меражкоўскага і рэволюцыйны роман, скажам, Зарэцкага. Так і толькі так можна разумець формулу Бабарэкі, пабудаваную ў кожным разе не з матэрыялістычнага матэрыялу!.. З меркаваньняў далікатнасьці аднясем і гэту формулу да бабарэкавай наіўнасьці. На блытанай клясыфікацыі мастацкіх твораў па іх форме мы спыняцца ня будзем, бо тут справа зыходзіць да ўмоўных тэрмінаў; Бабарэка толькі ня здолеў разабрацца як належыць у зьмесьце гэтых тэрмінаў і безнадзейна ў іх заблудзіў.