Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/200

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выбрыкі — зьлева ці справа, іх пахаджэньне аднолькавае. Іх першакрыніца — гэта людзі, якія пачалі сьпяваць „Інтэрнацыянал“, калі ў іхніх вушах яшчэ ня змоўклі гукі „Boże cos Polske“ альбо „боже, царя храни“. Бязумоўна, гэта вельмі алегорычна мы ніколі не дазволім сабе абвінаваціць такога Кундзіша ў сымпатыі да гэткіх гымнаў. Але ў нас ёсьць пэўная катэгорыя людзей, у якіх сёнешні дзень комам у горле стаіць, якія новаю стройкаю выбіты з сваёй звычайнай каляіны і ніяк ня могуць праглынуць ідэі сягонешняга дня. Вось гэтыя людзі і гатовы кожную хвіліну распачаць пляваньне на ўсіх будаўнікоў новага жыцьця, не наважваючыся чапаць іх справу. Ня робяць яны выключэньня і для песьняроў з новымі мотывамі, якія таксама зачапілі гэта гнілое мяшчанскае балота, кінуўшы па адрасу „тутэйшых“ некалькі „цёплых“ слоў. „Тутэйшыя“ ашчацініліся, тутэйшыя разьюшаны. Няма горшай бяды для „тутэйшага“, чымся калі з яго сарвуць звыклую для яго маску. І тады ён гатоў прыняць любую позу, зрабіць самы дзікі піруэт, абы толькі пад марксыцкаю пакрышкаю не паказалася на вочы ўсім брудненькая істота савецкага мешчаніна. Ці-ж варта баяцца іх? Даволі сыкнуць на іх, і яны рассыплюцца. Але трэба сьцерагчыся іх, каб яны не маглі прабрацца ў нетры нашага будаўніцтва, у прыватнасьці — будаўніцтва культурнага. Прабраўшыся ў шэрагі будаўнікоў, яны могуць унесьці паўнейшую дэзорганіза-