Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/198

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта месца мы дазволім сабе працытаваць, каб чытач меў уяўленьне аб „крытыку“. Пералічваючы некаторыя эпітэты з вершаў Александровіча, гр. Кундзіш гаворыць:

„Нямала і „залатых“. Да ведама Александровіча і Джугара: ужываць эпітэт „залаты“ час-ад-часу ня шкодзіць, але ня шкодзіць таксама прачытаць у тав. Леніна пра тое, які лёс чакае „золата“ у соцыялістычнай грамадзе“.

Чыталі, гр. Кундзіш, але пакуль што ваша „крытыка“ застаецца пры вас, а золата яшчэ можа вабіць вока нават сваёю прыгожасьцю. Загляніце ў музэі, дык зразумееце!..

Што тычыцца мовы ды іншых элемэнтаў формы, на якія таксама накінуўся гр. Кундзіш, выгрызаючы па радочку з александровічавага зборніка, дык мы-б яму адказалі крылоўскім:

Чем кумушек считать трудиться,
Не лучше-ль на себя, кума, оборотиться.

Гэтым мы зусім ня думаем зьвярнуць увагу гр. Кундзіша на яго артыкул. Мы лічым, што гр. Кундзішу вельмі і вельмі варта было-б прыгледзецца да твораў яго паплечнікаў — Дубоўкі, Пушчы, Бядулі ды інш., якія зьмешчаны ў гэтым-жа нумары „Узвышша“, — там-бы для яго быў вялікі прастор для практыкаваньняў у „крытыцы“, Узяць хаця-б Пушчаву перапіску з сабакам, усе шчырыя прывітаньні і пацалункі, альбо ліст ад