Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/190

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апошніх сваіх творах Крапіва палову сваіх сатырычных закідаў растрачвае на тую галіну, якая найменей знаёма шырокаму колу чытачоў. Гэта жыцьцё пісьменьнікаў. Тут Крапіва чуць не на кожным кроку падкусвае сваіх літаратурных праціўнікаў, бярэ аналёгіі з літаратурнага жыцьця і, такім чынам, сваю ранейшую сатыру ператварае ў твор вузкага значэньня, у эпіграму, якая мае і будзе мець некаторы сэнс для будучых біографаў сучасных работнікаў літаратуры. Творы Крапівы за апошні год робяцца ўсё болей бледнымі і нявыразнымі і шмат ужо страцілі ад ранейшай сваёй вастраты, начаснасьці і дасьціпнасьці.

З гэтага боку творчасьць Крапівы ў значнай меры адлюстроўвае тыя процэсы, якія давялося перажыць за гэты час усяму згуртаваньню „Узвышша“. Паступовае замыканьне ў сваю ракавіну, адыход ад літаратурнага жыцьця Беларусі зрабілі ўжо і цяпер „Узвышша“ нейкаю патаемнаю сэктаю, дзе, як у масонскай лежы, ідзе сваё нічым ня зьвязанае з надворным сьветам жыцьцё. Хто ад гэтага згубіць? Бязумоўна, у першую чаргу тыя падлеткі ў літаратуры, якія, зацяўшы вочы, пашлі за сваімі „генэраламі“. А „генэралы“ гэтыя настолькі-ж мала цікавяцца сваімі пасьлядоўцамі, наколькі цьвёрда перакананы ў сваіх уласных „сілах“. Яны маюць нейкую нявыразную мэту, ідуць да яе і вядуць за сабою ні ў чым непавінных хлапчукоў, накшталт Дарожнага ці Мрыя.