Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтага на іх бадай што ня варта спыняцца. У кароткіх рысах мусім зазначыць, што „Уяўленьне“ прадстаўляла сабою вучнёўскі твор поэты, які ня мог яшчэ выявіць твару аўтара. У зборніку-ж „На ростані“ трапляліся ўжо досыць зграбныя вершыкі, якія выклікалі надзею на далейшае разьвіцьцё маладога поэты. У кожным выпадку Жылка сярод нешматлікіх поэтаў Заходняй Беларусі прадстаўляў сабою ўжо даволі выдатную фігуру.

Калі верыць датам, пастаўленым пад вершамі, дык зборнік „З палёў Заходняй Беларусі“ ахапляе сабою значны пэрыод часу з 1921 да 1926 году і аформляе цэлы вялізны этап у літаратурнай творчасьці поэты. Таму і мусім мы падыйсьці да гэтага зборніка асабліва сур‘ёзна.

Мы, жыхары Савецкай Беларусі, звыклі асабліва чула адносіцца да ўсяго, што робіцца на тэрыторыі Заходняй Беларусі, жывасілам адрэзанай ад нас ганебнаю мяжою. На працягу 8 год нашы поэты адвялі ў сваёй творчасьці значныя разьдзелы, прысьвечаныя долі беларускага народу, што пакутуе пад панскім ботам. Гэтыя творы зьяўляліся толькі адказам на сапраўды дзікія факты польскага гаспадараньня, падрахункі якога за 8 год зараз падводзяцца ў мурох Віленскага суда, дзе польская ўлада пасадзіла на лаву падсудных увесь беларускі народ Заходняй Беларусі ў асобе яго прадстаўнікоў. І вось прыяжджае поэта адтуль, дзе гэта ўсё адбываецца, дзе ён уласнымі вачыма ба-