джэньне і напэўна паходзіць ад тых, у каго, як кажуць „рыльце в пуху“. Зьмест і форма — гэта розныя бакі аднаго і таго-ж твору і ніякім чынам ня могуць быць разьмежаваны. Заняпад зьместу вядзе за сабою заняпад формы і наадварот, ніякі зьмест ня можа замяніць сабою адсутнасьць мастацка ўдасканаленай формы.
У рэцэнзаваным зборніку мы перш усяго спынімся на яго лексыцы — адзін з найбольш важных элемэнтаў мастацкага твору. Наша вялікае няшчасьце — гэта слаба распрацаваная літаратурная мова. Аб гэтым шмат пісалася ў нас і гаварыць лішні раз тут не даводзіцца. Лексыка Яз. Пушчы падлягае тым-жа законам, па якіх будуюць сваю лексыку бадай, што ўсе нашы маладыя поэты. Звычайна запазычваецца новае слова, уведзенае адным з тых нямногіх пісьменьнікаў, што працуюць над сваёю моваю, і паўтараецца гэта слова бяз меры і бяз сумленьня, дзе трэба і дзе нятрэба. Так было з дубоўкаўскім „імклівіць“ і „кармазінам“, так стала і з уведзеным ім у нашу літ. мову словам „мінор“ (таксама і „мажор“). У Пушчы і „роспач“, і „крышталі“, і „залатаструньне“ (?). Шмат у яго „цымбалаў“, „клёнаў“ (якія асабліва загулялі ў нашай поэзіі пасьля сьмерці Есеніна); „вечар зялёны“, „радасьць“, „сум“, „душа“, „далі“, „песьні“, „васільковая вясна“, „акорды“, „зоры“, — мы ня будзем спыняць увагу чытача пералічэньні ўсіх тых слоў, якія ствараюць аснову