Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і рабочыя ўсяе Беларусі ня вельмі зачытваюцца творамі Дубоўкі. Іначай пакрыўдзіліся-б ня толькі менскія гарбары, мэталістыя, дрэваапрацовачнікі, але і работнікі барысаўскіх фабрык і віцебскіх, і гомельскіх, і рэчыцкіх. Пакрыўдзіліся-б і іншыя рабочыя, бо беларуская прамысловасьць не такая ўжо карыкатурная, як уяўляе сабе Ўладзімер Дубоўка, седзячы недзе ў Маскве. Дзеля таго, каб бліжэй з гэтаю справаю пазнаёміцца, яму варта было-б азнаёміцца з належнымі матар‘яламі аб беларускай прамысловасьці.

Мы вельмі далёкі ад усякага кваснага патрыётызму, ад ідэалізацыі нашай сапраўднасьці, але лічым, што ня так ужо дрэнна справа стаіць на Беларусі, каб патрэбна было згушчаць чорныя фарбы.

Дубоўка сабе чытача знойдзе. Кожны „любитель сильных ащущений“ з вялікім задавальненьнем прачытае яго зборнік. Прынамсі многія пішмашыністкі, уладаючыя беларускай мовай, некаторыя асабліва ўражлівыя дзяўчаты з студэнтак гарадзкога пахаджэньня (з тых, пра якіх кажуць: „рабочы ад стала“) і яшчэ цэлы шэраг падобных чытачоў будуць чытаць вершы Дубоўкі і млець над яго потэтычнымі паўторамі, над яго байронаўскімі позамі і над тым, што ён, поэта, гэтакі няшчасны. Такой публіцы падабаецца і будзе падабацца ўсё вострае, усё, што можа ўшчыпнуць за сэрца і выгнаць з вока хаця адну сьлязінку.