Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

М. Чарота, М. Зарэцкага, А. Александровіча ды іншых, якім проціпастаўляюцца творы Дубоўкі, Пушчы і Кузьмы Чорнага. Сапраўды-ж творчасьць першых насычана радасьцю вялікага змаганьня, сьветлаю надзеяй будаўніцтва, настроямі парамогі тае клясы, чые інтарэсы яны выражаюць. Об‘ектыўнасьць іх творчасьці падкрэсьліваецца яшчэ і тым, што побач з сьветлымі бакамі нашай сучаснасьці ў іх малююцца і цёмныя, што выключае ўсякія гутаркі аб казённай радасьці („Саматканая сьвітка“, „Голы зьвер“ і г. д.). Пры гэтым у творчасьці даных пісьменьнікаў цёмныя малюнкі выражаюць боль актыўнага будаўніка, спаткаўшага ў сваёй працы перашкоды або заўважыўшага недахват у праробленай працы; тут нарастае імкненьне паправіць гэтыя недахваты, дабіцца лепшага. Што датычыць дэклярацыйнага палажэньня аб выкарыстаньні культурнай спадчыны, дык аб позыцыі „Узвышша“ ў гэтым пытаньні мы будзем гаварыць асобна; „Маладняк“-жа выказаў свой погляд у сваёй дэклярацыі[1].

Другая недарэчнасьць у гэтым месцы — гэта палажэньне аб формаваньні дыялектычна-матэрыялістычнага сьветагляду. У сваім статуце „Узвышша“ зазначае, што яго мэтаю зьяўляецца разьвіцьцё беларускай пролетарскай літаратуры. Аднэй з асноўных адзнак пролетарскай літаратуры зьяўляецца якраз матэрыялістычны сьветагляд. Як-жа гэта

  1. Маладняк“ за 1926 г. № 9, стар. 9, п. 2.