Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чынам, свой сапраўдны твар яны паказалі толькі цяпер, на старонках сваёй часопісі, дзе, пасьля доўгага перарыву, мы зноў спатыкаем старых знаёмых: Дубоўку, Пушчу, Бабарэку ды інш.[1]. Мы павінны з вялікім задаваленьнем зазначыць, што нашы погляды на організацыйную пляцформу „Узвышша“ ў асноўным пацьверджаны ў артыкулах З. Жылуновіча[2] і Сымона Друка[3]. Артыкул С. Друка прадстаўляе падагульненьне тае дыскусіі, якая ўзьнялася навакол выхаду першага нумару „Узвышша“ (ня лічачы, зразумела, розных асабовых выпадаў, ня зусім грунтоўных і тактычных, якія былі дапушчаны як „згуртаваньнем“ у цэлым, так і паасобнымі яго сябрамі).

Абодва нумары „Узвышша“ дзеляцца на два асноўныя разьдзелы: 1) мастацкая творчасьць і 2) літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Перш чым прыступіць да разгляду мастацкіх твораў, мы дазволім сабе яшчэ раз спыніцца на адным з найбольш характарных месц узвышаўскіх, „тэзысаў“. Гэта месца гучыць так:

У пытаньні — якое патрэбна мастацтва? — галасы падзяліліся на дзьве плыні. З аднаго боку — факт бурапеннай і самагоннай творчасьці; або „нравоучительной“ і протоколь-

  1. Па невядомых прычынах мы не спатыкалі на старонках беларускіх часопісяй і газэт бадай што ніводнага твору Пушчы, Дубоўкі і Бабарэкі на працягу цэлага году. Асабліва гэта адносіцца да двух апошніх.
  2. Полымя“ за 1927 г. № 1, стар. 191.
  3. Савецкая Беларусь№ 106108 за 1927 г.