Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Наша літаратура пасьля нядоўгіх і нязначных хістаньняў цалкам стала на шлях афармленьня ў пролетарскую літаратуру. Яе пролетарскае ядро расьце і ўзмацняецца; яно паступова заглушае галасы ныцікаў ды заняпаднікаў, якія галоўным чынам гуртуюцца вакол дробна-буржуазнага „Узвышша“ (хаця можна знайсьці іх і ў іншых організацыях). У гэтым-жа напрамку разьвіваюцца і тыя спробы крытыкі, якія ў нас ужо ёсьць. Прынамсі тэрмін, „марксыцкая крытыка“ ў нашых літаратурных колах зрабіўся сынонімам „добрай крытыкі“, „сталай крытыкі“. Кожны паважаючы сябе „крытык“ гвалтам пнецца на, „марксыцкую пляцформу“, у той час як конкурэнты яго з гэтай пляцформы сьцягваюць. Іншы маладзец яшчэ і пяра добра ў руках трымаць ня ўмее, але яго ня прызналі за пісьменьніка, і ён, палаючы адвагаю, бярэцца за пяро „марксыцкага крытыка“. Працуе ён гэтым пяром на манер дубіны, прычым часамі і сам ня ведае добра, куды гэту дубіну накіраваць.

Такім спосабам, гэткія літаратурныя недацяпы мэтоды першабытнага комунізму (калі не ранейшай пары) прыстасоўваюць да сучаснай тэхнікі і выдаюць іх за марксыцкі прынцып.

Такі метод па геніяльнасьці нічым не адрозьніваецца ад мэтоду славутага напостаўца Лелевіча, які сурова асудзіў В. Інбэр за тое, што ў яе вершы „Сеттер Джек“ памянёны сэтэр дазволіў сабе

8