першым пленуме ЦБ „Маладняка“ А. Бабарэка выстаўляе недарэчную тэорыю новага літаратурна-грамадзкага напрамку — „маладнякізму“, проціпастаўляючы яго „адраджанізму“. Ужо тады вызначылася група, якая заяўляла, што ніякіх формальных школ нам ня трэба, што мы павінны ў сваёй творчасьці выкарыстоўваць усе мастацкія напрамкі, выбіраць з іх усё лепшае, каб адбіць бурны поступ маладой Беларусі, тэмп распачатага вялікага будаўніцтва. Мы чулі тады і другія галасы, галасы, якія настайвалі на тым, што форма мастацкага твору — найважнейшы яго элемэнт, што зьмест, — гэта нешта, што „прыложыцца“, і г. д. І калі за першае палажэньне стаялі поэты і пісьменьнікі, якія вядомы ўсёй Беларусі, як першыя закладчыкі элемэнтаў пролетарскай ідэолёгіі ў беларускай мастацкай творчасьці — М. Чарот, М. Зарэцкі і інш., то на чале „маладнякістых“ сталі Бабарэка — дамарошчаны „крытык“ імпрэсыоністы, Пушча — поэта сьлінява-інтэлігенцкіх настрояў, і некаторыя другія.
Спрэчкі ня змоўклі пасьля пленуму. Яны вырасталі і разьвіваліся, і ўжо на Усебеларускім зьезьдзе „Маладняка“ Бабарэка выступае з сваёю ацэнкаю гісторыі, як „вызваленьне беларускае душы“, зусім замяняючы клясавую барацьбу і адкідаючы яе. Пазьней пачынаюцца бабарэкаўскія тэорыі аб тым, што ў процэсе вялікіх пераломаў мяняюцца толькі формы жыцьця, а існасьць яго застаецца ранейшаю. Ад гэтага ўжо зусім павявае мяшчан-