Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шукае саюзьніка не ў расійскай рабочай клясе ды сялянстве, а ў закардоннай імпэрыялістычнай буржуазіі. Таму украінская гарадзкая буржуазія заўсёды мела орыентацыю ні ў якім разе і бяз усякіх выключэньняў не на Расію, а тым болей на Савецкую Расію, а на „Эўропу“, „на якую хочаце“ Эўропу, а колькі там улады рабочых яшчэ няма, то знача, на Эўропу буржуазную“.

Адгэтуль мы бачым, што „Ваплітэ“ знаходзіцца пад моцным уплывам гарадзкой дэклясаванай інтэлігенцыі, якая, сьвядома ці несьвядома, адбівае погляды украінскай гарадзкой буржуазіі, праяўляючай, такім чынам, сваю актыўнасьць у галіне мастацтва.

Беларусь, пазбаўленая буйных індустрыяльных асяродкаў, пазбаўленая, такім чынам, напластаваньняў буйнай прамысловай буржуазіі, не пазбавілася, аднак, ад тых жа соцыяльных процэсаў, якія адбываюцца і ў Расіі і на Украіне. І ў нас заможнейшыя групы сялянства і гандлёвыя колы гораду і мястэчка стараюцца аформіць элемэнты сваёй ідэолёгіі і прывіць іх частцы дэклясаванай інтэлігенцыі. Абыватальшчына, мяшчанства — гэта групы, якіх ніколі нішто ня можа задаволіць, апрача цёплага кутка з грамафонам і канарэйкай, двохспальнага ўюту і абсолютнага спакою. Наша вялікае будаўніцтва ня можа гарантаваць такога спакою.