Перайсці да зместу

Старонка:Прафэсар Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1935).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

кацыі Беларусаў каталікоў і праз каталіцкі касьцёл, у які ў тыя-ж 70-80-ыя гады мінулага стагодзьдзя царская палітыка намагалася ўвесьці расейскую мову. Усёгэта разам узятае, чаго ці праз жывую яшчэ традыцыю ці чаго сам асабіста Шыпіла быў сьведкам, угрунтоўвала і ўцьвярджала яго ў правільнасьці і неабходнай патрэбнасьці нацыянальнага адраджэньня беларускага народу. Вось-жа гэтай справе, цалком адрокшыся асабістага жыцьця і асабістага шчасьця, Шыпіла ўсёцэла і пасьвяціў сябе.

Беларуская і агулам грамадзкая і навуковая дзейнасьць прафэсара Браніслава Ігнатавіча Шыпілы відацца ўжо вось з гэткіх яго тытулаў: Лектар грэцкай мовы ў Імпэратарскай рымска-каталіцкай Духоўнай Акадэміі, Памоцнік бібліятэкара Імпэратарскага Пецярбурскага Унівэрсытэту, Лектар лацінскай мовы на вячэрніх агульна-навуковых курсах для дарослых А. С. Чарняева, Вучыцель гімназіі для хлапцоў пры касьцеле сьв. Кацярыны, Чынны сябра Віцебскай навуковай Архіўнай Камісіі, Сябра Інстытуту Беларускай Культуры і пазьней сябра Беларускай Акадэміі Навук у Меску.