Перайсці да зместу

Старонка:Прафэсар Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1935).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
II. Біографія Б. Эпімах-Шыпілы і час, у якім ён жыў.

Сьветлай памяці праф. Браніслаў, сын Ігната, памёр 6 чэрвеня сёл. 1934 г., дажыўшы да старэчых паважных 75- гадоў. Радзіўся ў канцы першага дзесятку другой паловы мінулага 19-га стагодзьдзя - 4 верасьня 1859 г. у хвальварку Будзькаўшчына, Лепальскага пав., Віцебскай губэрні.

Дату і месца яго раджэньня ўдалося ўстанавіць на падставе савецкіх літаратурных крыніц, у аднэй з якіх (Наука и научные работники СССР ч. IV. Ленинград, 1928 г., бач. 503) чытаем даслоўна: "Бронислав Игнатьевич Эпимах-Шыпилло: действительный член Института Белорусской Культуры; директор Словарной Комиссіи по составленію языка при Институте; классическая филологія, лингвистика; белорусскій язык; составленіе словарей белорусского языка (4.IX.59. усадьба Будьковщина, Лепальск. у. Витебск. г.)".

Бацькі Шыпілы, пасьля нараджэньня Браніслава, хутка апынуліся ў іншым хвальварку Залесьсе, таго-ж Лепальскага пав., недалёка ад Полацку. Відаць гэта з таго, што малодшы на пяць гадоў брат яго Ўладыслаў, аб якім будзе зацемка ніжэй, ужо радзіўся