Старонка:Практычны расійска-беларускі слоўнік (1926).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

звучать—гучэць, зычэць

звучный—гучны, галосны

здание—будынак, гмах

здороваться—здороўкацца, вітацца

здоровый—здаровы, дужы

здоровье—здароўе

здраво—здарова, разважліва

здравомыслие—разважнасьць

здравомыслящий—разважны

здравствовать—быць здаровым

здравствуйте—дабрыдзень, добры дзень (вам), дзень добры, здароў вам!

здесь—тут

здешний—тутэйшы

зев—зеў; жарало

зевака—разівон, разявака, разьзява

зевать—зяваць

зевота—зявачка, пазявота

зеленоватый—зеленаваты, зяленівы

зеленый—зялёны

зеленщик,-щица—зеляніньнік,-ніца

зелень—зеляніна

зелье—атрута

земельный—зямельны

землевладелец,-лица—земляўласьнік, -ніца

землевладение—земляўладаньне

земледелец—земляроб

земледелие — земляробства, рольніцтва

земледельческий—земляробскі, рольніцкі

землеизмерительный—каморніцкі

землекоп—грабар

землекопное дело—грабарства

землекопный—грабарскі

землемер—каморнік

землемерие—каморніцтва

землемерный—каморніцкі

землепашец—аратай, земляроб

землетрясение—землятрасеньне (г.-к. т )

землечерпательный—землячарпальны

землистый—цьмяны, зямлісты

землица—зямелька

земля—зямля, грунт, край

земляника—суніца, паземкі

земной—земны

земский—земскі

земство—земства

зенит—зэніт

зеркало—люстра

зеркальность—люстранасьць

зеркальный—люстраны

зёрна—зярняты, зёрны

зернистый—зярнёвы

зерно—зерне, зярно

зерновой хлеб—збожжа

зёрнышко—зернейка, зярнятка

зигзаги—зігзагі, крывулькі

зима—зіма

зимний—зімовы, зімні

зимовать—зімаваць

зимовье—зімоўка, зімаваньне

зимою—узімку, зімою

зипун—жупан

злак—зельле, хлеб, трава

злаки—травы (б. т.)

злаковые растения—хлебныя, тра­вяныя расьліны (б. т.)

злачный—хлебны

зло—зло, ліха

злоба—злосьць

зловещий—злавесны

зловоние—смурод, сморад

зловонный—сьмуродны

злодей—злачынец, ліхадзей, злосьнік

злодейский—злачынны, ліхадзейны

злодейство,-яние—злачынства, ліхадзейства

зложелатель—злосьнік

злой—злы, ліхі, зласьлівы

злокачественный—злаякасны, шкадлівы

злонамеренный—злаўмысны

злонамеренность—злаўмыснасьць

злопамятность — злапамятнасьць, мсьцівасьць

злополучный—нешчасьлівы, небара­ка, злыдзень

злорадство—зларадасьць

злословить—ганіць, лаяць

злость—злосьць

злоумышленник,-ца—зламысьнік,-ца

злоумышленный—зламысны

злоупотребление—злаўжываньне

злоупотреблять,-бить — злаўжываць, -ўжыць

змея—гадзіна, вужака

знак—знак, адзнака
» межевой—знак гранічны
» почтовый—азнака паштовай аплаты
» препинания—знак прыпынку
знак отличия—адзнака

знакомить,-ться—знаёміць,-цца

знакомство—знаёмства, знаёмасьць

знакомы—знаёмы

знаменатель дроби—назоўнік дробу
» отношения—зьмест стасунку (м. т.)