Старонка:Практычны расійска-беларускі слоўнік (1926).pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тон—тон

тонкий—тонкі

тонкость—тонкасьць

тоннель—тунэль

тонуть—тонуць, залівацца

топать,-пнуть—тупаць,-пнуць

топить—паліць (печ); тапіць (у вадзе)

топка—паленьне

топливо—апал, паліва

тополь—таполя

топор—сякера

топот—тупат

топтание—туптаньне

топтать—туптаць

топь—дрыгва

торговать—таргаваць, гандляваць

торговец—гандляр

торговля—гандаль
» внешняя—гандаль замежны
» крупная—» буйны
» мелочная—» дробны
» розничная— » ураздроб
» оптово-розничная— гандаль гуртам і ўраздроб

торговый—гандлёвы

торжественность,-во—урачыстасьць

торжественный—урачысты

торжище—торг

тормозить—тармазіць, запінаць

тормоз—тормаз

торопиться—сьпяшацца

торопливый—пасьпешны, хапатун

торт—торт

торф—торп

торфяник—тарпянішча

торфяной—тарпяны

тоска—маркота

тоскливый—маркотны

тосковать—маркоціцца

тост—тост, вокліч

тот—той

тотчас—зараз

точение—тачэньне

точить—тачыць

точка—кропка, пункт
» с запятой—кропка з коскай

точно,-сть,-ный—дакладна,-сьць,-ны

точь-в-точь—як раз

тошнит—нудзіць

тошно—млосна

тошнота—млосьць

тощать—марнець

тощий—худы, сухарлявы

трава—трава

траверс—заслона (в. т.)

травить—трубіць

трагедия—трагэдыя

трагизм—трагізм

трагик—трагік

трагический—трагічны

традиция—паданьне (л. т.)

трактат—разважаньне

трактир—шынок, карчма

трактор—трактар

тракт—шлях

трамвай—трамвай

транспарант—транспарант

транспортир—кутамер-пераносьнік(м. т.)

транспорт—перанос; перавоз

трапеция—трапэз

трасирующая пуля—дымасьледная куля (в. т.)

траур—жалоба

траурный—жалобны

трафаретный—адузорны; зьбіты

трафарет—узор; зьбіцьцё

требование—вымога, вымаганьне

требовательный—вымагальны, зыскоўны

требовать—вымагаць, патрабаваць

тревога—трывога

тревожить—трывожыць

тревожно—трывожна

трезвость,-вый—цьвярозасьць,-зы

трение—цярцё (ф. т.)

треножить—трыножыць

трепать—трапаць

треск—трэск

треснуть—трэснуць

трест—трэст

третий—трэці

треть—трэць

треугольник—трыкутнік (м. т.)

треугольный—трыкутны

трефный—трэфны

трефы— трэфы, храсты

трехгранный—трохсьценны

трехдневный—трохднёвы

трехнедельный—трохтыднёвы

трехполье—трохполка

трехсотый—трохсоты

трехсторонний—трохбочны

трехтысячный—трохтысячны

трехчлен—трохчлен (м. т.)

трещать—трышчэць

трещетка—клякотка

трещина—шчыліна

три—тры

трибуна—трыбуна

трибун—трыбун

тригонометрия—трыганамэтрыя