Старонка:Пракосы напамяць (1932).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На завулак крывы —
Там стаіць вартавы.

Ён вядзе свой дагляд
На харчовы на склад,
Каб варожы там цень
Не хадзіў каля сьцен,
Каб ягоны дых
Папярэдзіў штых.

Ты, вятрок-вятрун,
Ой, благі вястун,
Ты пакінь шамрэць,
Покуль стане днець,
Бо ў такую ноч —
Трэба дзесяць воч
Бо на гэткі зьвей
Трэба шмат людзей.

Але вецер ня сьціхае,
Цені водзіць, завывае,
Рыпіць сьнегам каля хат,
Ён бандытам сёньня брат.
Па завулках, між дамоў
Ён хавае ніткі змоў,
Ён заметае сьляды
Ад варожае хады.

Каля брамы разгавор:
Скдад насупроць, цераз двор.
Вецер нам спрыяе ў час,