Старонка:Пракленашы (1913).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вадну хвілю ськінуць у ніз. Крадучыся ад хатніх, Якуб ноччу, ўзлез на страху і стаў чакаць. Скора зьявіліся пракленашы і змалаціўшы восіць пачалі яе насаджываць. Работа бліжылася к канцу, а Якубу ніяк ніўдавалася споўніць сваю шалёную думку, усё неяк ніводзін з пракленашаў не астанаўліваўся пад каміням. Але вось адзін хлопчык, нёсшы сноп жыта, заплутаўся ў саломі як раз пад дзюрой і астанавіўся, каб выплутаць нагу. У гэты мамэнт Якуб, відаць падтоўхнуты нячысьцікам, скінуў камінь. Камінь валючыся чуць-чуць крануў плячо пракленаша і з нейкім глухім грукам, як зьмёрзшы ком зямлі па веку труны, стукнуўся аб гліняны ток. Не пасьпела яшчэ гэта стацца, як ужо Якуба аглушыў страшны грокат піруна.

— Дурань! Ха-ха-ха! — засьміяўся нехта падземным голасам.

Скрыўджэны пракленаш падняў галаву, глянуў у верх і ўзгляд яго спаткаўся с узглядам Якуба. У вачах пракленаша відзець можна было ў гэту пару такую вялікую крыўду і разам пагарду, што Якуб ня вытрымаў і са стыду атхіліўся ад дзюркі Скора стыд зьмяніўся страхам, валасы дубам сталі, а па ўсяму целу забегалі мурашкі. У гэты час пракленаш з усяго размаху кінуў сноп жыта ў тапіўшуюся ўжо печ. Плач і жаласны стогн усей грамады дзяцей патрос ток і далёка аддаўся за яго сьценамі. Усё зьнікла,