Старонка:Пракленашы (1913).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хоць страх дужа забіраў, але ён пастанавіў сабе, што будзіць чакаць на страсе, пакуль усё ня ўвідзіць. Да поўначы аставалася ня больш гадзіны. Ціханька прытаіўшыся, Якуб стаў прыслухацца праз зробленую ім у страсе дзюрку. Праз неколькі мінут ён пачуў, быццам ціхі віцярок працягнуў па таку. Якуб зразу абамлеў і ўжо хацеў ціханька спаўсьці са страхі і ўцячы, але цікавасьць пірамагла яго, і ён прылёг галавой да самай дзюры, затаіў дух і стаў глядзець у ніз.

А, барані Божа, пракленашы увідзюць мяне, гэтаж яны віламі ці цапаўём вочы могуць выкалаць, падумаў ён і ад страху аж крошку адхіліўся ад дзюры. Праз хвілю ў нізу забліскаў агонь. Якуб стаў прыглядацца і ўвідзеў, што ў тым мейсцы, дзе стаяла лямпачка, хтось раздмухіваіць вугальля і запаляіць яе. Ток скора асьвяціўся і Якуб ясна разлічыў мальчыка гадоў дзесяці, прынесшаго с сабой шакалі, а другіх дзяцей у яго веку, хлопчыкоў і дзевачак, зьбіраўшыхся на ток. Яўляліся ўсе яны з разных мейсц: с пад страхі, с пуні, з застаронку, з восіці і проста з усіх куткоў току. Як ні стараўся Якуб увідзіць самы мамэнт яўленьня пракленаша, яму ўсё не ўдавалася, а што гэта яны былі, ён гатоў быў пабажыцца. Пракленашы, як відаць было, ні хадзілі па гліняным таку, не карабкаліся па сьцяне, калі яўляліся зь верху, ня робіл