Перайсці да зместу

Старонка:Права на зброю (1933).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На шпальты жыцьця
змагара
і поэты.

І ты ня мыляешся, Галя,
ані,
бо справа ня ў дробязях,
гэтак і трэба,
каб наша юнацтва,
як майскае неба,
расло і сьпявала
на зорным агні.

Навокал сьвітае
і вусны зары
кратаюць усьмешкаю
цені шпалераў,
і хочацца верыць,
мае вы сябры,
што ўсё гэта —
поўнае сэнсу і веры,
іграе жыцьцё маё,
чорт падзяры!

|}