Гэта старонка не была вычытаная
Любая дзяўчына! —
гэта ня словы,
гэта
алмазныя кроплі крыві,
і ты не нахмурыш
журлівыя бровы,
ня станеш ухмылкаю
вусны крывіць.
He! He табе
жабраваць у тумане
з просьбаю сонца
вышэйшай ясноты…
Гэта з табой,
і ня будзе зьмярканьня
ў часе прыліву
тваёй адзіноты.
Хто-ж там сьмяецца?
хто плача з дакорам? —
Наша за намі…
Галіна, пастой:
цябе хвалявала
нялюдзкая змора,