Перайсці да зместу

Старонка:Права на зброю (1933).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

5

Бывай, вясна мая.
бывай.
Агнём любві тваёй
сагрэты,
не адцьвіту я
пустацьветам,
перада мною-ж
ня дрыгва,
мае сябры,
мае поэты.

Я знаю, —
ў кожнага ёсьць
блізкі,
і для мяне
быў блізкім хтось,
хто кожны дзень,
як у калысцы,