Гэта старонка не была вычытаная
Ах, сэрца, цішай…
сэрца, стой!
Яна пазнала.
Што-ж з таго?!
Прайду я ціха
між кустоў,
каб загасіць грудзей
агонь.
Вітаю ўсіх я
з новым днём:
прастор,
дзяўчыну
і жніво.
Я так прышоў,
каб сёньня зноў
ўпівацца
дальнім хараством.