Гэта старонка не была вычытаная
І зноўку
пройдзе караван,
і шчасьце
зноўку будзе сьніцца.
Жыцьцё,
Як мора-акіян,
а лёс мой — віхар-навальніца.
Што-ж мне
Італіі сады,
і той спакой
і сонца полдню?!
Пад новы гул
тваіх турбін
я песьні радасьцю
напоўню.