Гэта старонка не была вычытаная
З кожнаю вясною
ўсё каротшы шлях,
і мінае смутак,
і праходзіць
жах.
Толькі застаецца
па мінулым боль,
за былыя песьні
і тваю любоў.
І яшчэ за тое,
што ня ўмеў, як ты,
сыпаць поўнай жменяй
сонца на сады,
што у кволых песьнях
абмінаў свой час
і ў студзёны вечар
шлях губляў
ня раз.
А цяпер вось, поўны
творчых дум і сіл,