Гэта старонка не была вычытаная
Я гавару, што знаю і люблю я
свой край, зямлю і рухі творчых сіл,
і што поэт, калі на ўсё гаворыць „алілюя“ —
ён сын адных магіл.
І
кляса тая, дзе поэт у загоне,
дзе думка сьмелая
страшней за сьмерць зямлі,
пустая,
бедная,
якою быць сягоньня
ня можа кляса наша,
нашы песьняры.
Таму пад сны абуджанай гісторыі
кажу ўсім сэрцам,
ўсёй сваёй істотай,
што вось ня толькі
лечым край,
а творым мы,
той край, што быў пад ботам.