Гэта старонка не была вычытаная
чалавек —
гэта сад
з залатымі думамі,
дзе па жылах праходзіць
блакітны агонь.
І вось тут,
дзе грыміць дыяратар
ўстрывожаным тулам,
і голас дынамы
ўстае над табой, —
таварыш, трэ‘ быць
і суровым і чулым,
і заўжды гатовым
выходзіць на бой…
Мы новыя ўзводзім
падмуркі і сьцены,
а нехта рукою нахабнай
іх пляміць,
як быццам з палацаў
Парыжу ці Вены
над краем ўзьнімаецца
даўняга замяць.