Перайсці да зместу

Старонка:Права на зброю (1933).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кідае першы
звар‘ёваны камень,
першы набой
векавечнай маны.

І, здаецца, ня людзі
бразгаюць зброяй
абняслаўленым шляхам
людзкога адчаю.
Гэта забойцы,
так званыя, героі,
гэта рабы
з міліёнам пакут
за плячамі.

Але нас ня спужаеш
ніякаю карай,
і той, хто з бядою
быў колісь знаём,
умее адным,
але моцным, ударам
крывавую спадчыну
весьці
на злом…