|
ЗА ТЫСЯЧЫ
НОВЫХ ТВАІХ АСІНБУДАЎ
Ідуць цягнікі
між балот і азёр
і ветлыя ветры
на поўдзень за імі.
Ў красе і у бляску
прадранішніх зор
з вінтоўкай
І з песьняй
І з воляй
ішлі мы.
І вось паўстае,
аквечаны заравам,
ўзгадованы воляй
высокі разгон,
і мы —
па крыві і чуцьцю
пролетарыі —
гатовы ісьці
ў ваду і агонь.
|