Гэта старонка не была вычытаная
права на слаўную назву
герояў —
ўзьнімем яго-ж —
хай жыве і грыміць!
Я самы суровы
і ўдуманы крытык,
і плямы прарываў сваіх
не таю, —
давай-жа з табой
пагаворым адкрыта
пра заўтрага песьню
маю і тваю.
Так многа
патрэбна сказаць нам,
так многа,
каб песьня пяшчотай
і куляй была…
Каб нашыя сэрцы
над слаўнай дарогай,
якой мы ідзем,
не кранала імгла.