Перайсці да зместу

Старонка:Права на зброю (1933).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І раптам
дзесьці там,
дзе вуліца Леніна,
дзе вясна,
і дзе ў вокны ўрываецца дзень,
праходзіць атрад
юнакоў, дзяцей,
маладосьцю сваёй
апраменены.

„Раз, два, тры,
Мы бальшавікі,
мы фашыстаў не баімся,
пойдзем на штыкі.“

Любыя! Родныя!
я прачынаюся,
быццам ад сну.
Судзьдзя налічыў
перамозе 15.
Вітайце-жа маршамі
нашу вясну
і права будаваць
і змагацца.