Перайсці да зместу

Старонка:Права на зброю (1933).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і горада,
раньнем абуджаны, гул
у міг разьбівае
салодкія мары.

У сэрца заглянеш —
як быццам хто плюнуў,
і ботам расьцёр
свой крывавы плявок
і сплямлены думы,
і сорваны струны,
і хітрыкі нейчай
заграз наплавок.

Ён будзе шукаць
па кішэнях на піва,
і, не знайшоўшы,
на скрыдлах тугі
стане выдумваць
байкі і дзівы
за кухаль, пастаўлены
некім другім.

А горад грыміць
і сьпявае комуна,
за працай ударнай
сьпявае зямля,