Перайсці да зместу

Старонка:Права на зброю (1933).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

надзея —
сьмяяцца,
сьпяваць,
і слухаць
таксама
надрыўную песьню
нейчую.

Зялёныя твары
незнаёмай казкі
крывяць ухмылкаю
вусны ў дым.
Нашто на сталох
зажурыліся краскі? —
як быццам труну
убіраюць браты!

Дымнае возера,
і, склаўшы рукі,
ён кідаецца туды
і нырцуе да дна,
і робіцца гэтак:
ні крыўды, ні мукі,
як быццам падаў хто
кілішак віна.